Летам работнікі лясной гаспадаркі высякалі сасоннікі на Гомельшчыне. Аналагічныя работы вяліся на Брэстчыне, часткова нават у Мінскай і Магілёўскай абласцях. Між тым, жук-караед, а іх два віды, пачаў наносіць вялікую шкоду хвойным насаджэнням не толькі ў Беларусі. Быў на слыху выпадак з вынішчэннем Белавежскай пушчы з польскага боку.
Невыпадкова наш Мінлясгас прапанаваў спрасціць афармленне дазволаў для санітарных высечак на высыхаючых участках па віне шкоднікаў. Ідэя была адобрана прэзідэнтам і рэалізавана. У выніку, як паведаміў дырэктар Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Кавалевіч, у Беларусі "пад бензапілу" пайшло больш за 20 тысяч гектараў хваёвых насаджэнняў. Давялося высячы лясы на 200 квадратных кіламетрах!
Невялічкіх шкоднікаў у некалькі міліметраў на сасне спачатку цяжка заўважыць. Але калі яны апануюць дрэва, расліна ратуецца актыўным выдзяленнем смалы. Як караедаў становіцца вельмі шмат і яны апаясваюць ствол, непазбежна пачынаецца гібель ляснога велікана. Пачалася з'ява, якую назвалі біялагічным пажарам. Больш сур'ёзнай стала праблема высыхання сасоннікаў з-за вершаліннага жука-караеда ў суседняй Украіне, аднак бяда закранула і поўдзень Беларусі, Германію і іншыя краіны.
Прычынамі вучоныя называюць засуху летам і анамальна цёплыя зімы. Ападкаў мала, узровень грунтовых вод знізіўся, дрэвы аслаблі. У такіх умовах паменшыўся абаронны імунітэт зялёных насаджэнняў. Гэты шкоднік заўсёды прысутнічаў, аднак дагэтуль не мог так актыўна размнажацца. Навука пакуль не ўмее кантраляваць і рэгуляваць яго колькасць. Як змагацца з ім цяпер? Метадам суцэльнай высечкі, калі караед пашкодзіў дрэвы на вялікай плошчы, і санітарнымі, выбарачнымі , калі зоны пашкоджання невялікія. Іншыя метады абмяркоўваліся на нядаўняй кастрычніцкай 5-й міжнароднай канферэнцыі-нарадзе "Захаванне лясных генетычных рэсурсаў" з удзелам каля 50 спецыялістаў з шасці краін, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Германіі, Літвы.
Біялогію нечаканага шкодніка, які масава заявіў пра сябе толькі ў 2010 годзе, паскорана ўзяліся вывучаць вучоныя. Яны лічаць, што лес можа і самастойна аднавіцца, калі яму разумна дапамагаць, аднак на гэта спатрэбіцца нямала часу.
Пакуль жукоў-караедаў у сасонніках на поўначы Беларусі няшмат, рэальнай пагрозы яны не ўяўляюць. Але гэта не азначае, што можна не клапаціцца пра захаванасць лясоў, з якіх краіна атрымлівае больш за ўсё дзелавой драўніны.
"Цяпер усе сілы галіны кінуты на рэалізацыю важнай задачы — захаванне беларускага лесу. Сітуацыя пад кантролем", — адзначыў Аляксандр Кавалевіч.
Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах друку і БЕЛТА.

17.10.2017, 14:37,
0 коммент.:
Дописати коментар