18 січня 2018

Добрушские лесники борются с короедом не только в своих лесах, но и успевают помогать коллегам


Работнікі Добрушскага лясніцтва аказалі дапамогу калегам з Камарына ў барацьбе з караедам. Ачаг захворвання тут стаў імкліва разрастацца з-за анамальна мяккай зімы. Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі было прынята рашэнне сфармаваць каманды спецыялістаў ад лясгасаў вобласці для яго лакалізацыі.

– Актуальная праблема і для нашых лясоў, – падкрэслівае ляснічы Добрушскага лясніцтва Вадзім Караленка. – За 2017 год экстраным высечкам падверглася больш за 60 гектараў ляснога масіву на тэрыторыі лясніцтва. На студзень 2018 года запланавана да выдалення 13,5 гектараў хваёвага лесу, пашкоджанага караедам. Каб паскорыць прафілактычныя мерапрыемствы, мы перайшлі на шасцідзённы працоўны тыдзень.

Вольга ГЛЫЗІНА
Фото носит иллюстративный характер
18 Янв 2018 - 15:14
Автор:
Ольга САВИЦКАЯ