01 грудня 2017

Лесьнікі ўзмацняюць патрулі ў лясах

Набірае тэмпаў кампанія «Ёлка», мэта якой - процідзеяньне крадзяжам ялінак.

фото: PAP/Wojciech Pacewicz

Лесьнікам дапамагаюць паліцыя і памежнікі. Будуць правярацца месцы, дзе найчасьцей адбываецца незаконная высечка лесу і зьнішчэньне дрэваў. Пад асаблівым наглядам будуць дарогі ў лес. Узмоцненыя патрулі днём і ноччу будуць працягвацца да Калядаў. Праверкі будуць праводзіцца таксама на рынках, дзе будуць прадавацца ялінкі.

Найчасьцей злодзеі вырубаюць піхты, елі і хвоі. За гэтага тыпу крадзяжы пагражае штраф у 500 злотых (120 эўра).


01.12.2017 13:06

0 коммент.:

Дописати коментар